Скажыце, людзи, кали ласка...

Скажыце, людзі, калі ласка:
Каханне – гэта казка?
Ці ёсць яно ў жыцці
І дзе яго знайсці?
Куды мне трэба заглянуць,
Каб да цяпла ягонага прыльнуць?
Пакаштаваць яго каб крышку,
Нямнога, хоць бы лыжку?
Бо надакучыла чакаць,
Дарма выходзіць, сустракаць!
І зноў з нічым дадому йсці!
Яго мне пэўна не знайсці…
Прычыны я не знаю,
Хаджу ўсё, гадаю…
Калі знайдзеце вы маё каханне,
Да мяне адпраўце на спатканне!
Хай са мной заўсёды будзіць
І больш ніколі не заблудзіць!...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →