Мацi нарадзiла мяне копам цикл на беларускай мове

У маех руках шчасьце й боль,
У маех далонях лёс "землякопаў",
Пераможца заўсёды, сапраўдны герой,
Бо нарадзіла мяне маці копам.

Я ўранку ўстаю - кусман мяса й кроў,
Уначы я кладуся - сэрцы "хамячу",
Я ж добры такі, веру зноўку й зноў,
Што ўчынкам сваім я прыношу ўдачу.

За маімі плячыма толькі дабро,
Сумленны й "чэсны", як ні круціце,
Ёсьць дзіцяці й жонка, боршч й любоў,
Свабоду даю, калі енчыш: "пусьцііііце."

Мае боты ў грАзі, не, гэта ня кроў,
Вось толькі ня трэба падобных мне казак,
Хаджу па вуліцы ноччу, бы воўк,
Каб бараніць вас усіх, підарасаў.

Малюеш? Крадзеш? Забіваеш? Ну, браце,
Хопіць такое рабіць, чэсна, хопіць.
Давай па-сур'ёзнаму, бо ўжо не дзіцяці,
Аўтазак зь вецярком на прыпынку падхопіць.

У маех руках шчасьце й боль,
Калі ты нязгодны - я вырыў акопы.
Пераможца заўсёды, сапраўдны герой,
Бо нарадзіла мяне маці копам.


Рецензии