Шлях у два канцы

Па дарозе на Хажова,
Памiж хатак, як раней.
Дзе ўсё ўсiм знаёма,
У змене часу i падзей.

Шлях звычайны i  апошнi,
Каму ў школу тут хадзiць.
Зiхацiць брук днём i ноччу,
Крыж вартаўнiком стаiць.

Ён - святы сярод аблокаў,
Пабачыў столькi на вяку,
Людскiх турбот i гора многа,
I жалю чорнога раку.

Дождж сiвы абсыпе знова,
У змене часу i людзей.
Па дарозе на Хажова,
Памiж былога i падзей.

20.11.2012   


Рецензии