Ты ёсць...

       Не называю гэта сном-
     Ты ёсць, ты побач, ты- рэальны,
     Але як быццам бы пад шклом:
     I блiзкi, i недасягальны.

     Праз шкло празрыстае лаўлю
     Тваiх вачэй разумных позiрк,
     Чакаю: вымавiш люблю-
     Халодны адчуваю дотык.

     Дыхання кропелькi на шкле,
     А вусны- блiзка i далёка!..
     Разбiць бы тое шкло,але
     Неасцярожнай быць няёмка.

     Вось так прыходзiцца мне жыць,
     Сустрэчам радавацца шчыра.
     А лёсы? Лёсаў не змянiць
     Нiколi, мiлы!

     Дай Бог нам бачыцца часцей,
     Дай Бог умела прытварацца
     Сярод маiх-тваiх гасцей,
     Каб не сказаць, каб не прызнацца...

     Мой паралельны тонкi свет,
     Мая цудоўная вяршыня,
     Мой непрыдуманы сюжэт,
     Чаму не я ў им гераiня?

    


Рецензии
Напэўна гэты самы моцны верш! Вельмі знаёма ўсё гэта...
Пачуцці... Эх...

Анастасия Шихова   20.03.2014 00:02     Заявить о нарушении
Дзякую, Анастасiя, за водгук! Плёну Вам i заходзьце!

Ольга Жогло   05.04.2014 09:14   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.