Апошн беларус

Трымае ён у руках свой бел-чырвоны сцяг.
Ды утрымаць ужо яго не можа.
Сiвыя валасы i трэмар у касцях
Ды думкi шэрыя, што ужо не пераможа.

Але стаiць, вачыма бачыць неба,
Дзе ўдалечы даўно цягнулiся буслы.
Дзе зараз хмарачосы пужаюць самалеты,
Дзе дагарае вогнiшча з той былой iскры.

Не рэе бел-чырвоны сцяг над галавой у яго руках,
А недзе пад канапаю ўж столькi год пылiцца.
Але надзею ён схавау у душу, там трымае.
Бо яму ёсць яшчэ чым ганарыцца.

***

Пакуль па радыё ніхто не дуе ў вус,
Сядзіць апошні беларус
Ды галавы не паднімае.
Але ён сцяг у руках трымае.


Рецензии