А можа ужо досыць плакаць у далонi?

Еўропа задыхаецца ад гнiлi,
Ёй у Саюзе жыць не вельмi проста.
А як жа нам - ахвярам Чарнабыля?
Зямля хварэе, вёскi, як пагосты.

Малiцца Богу? Ён за чвэрць стагоддзя
Не стаў на хвiлю справай не заняты.
Ён там на небе ў белым увесь ходзіць
I што яму да нас? Xваробы - нашы краты.

Прасiць братоў? Яны не сталi блiжэй,
За дапамогу - нам цяжарныя ўмовы.
Званы Хатынi сталi клiкаць цiшэй,
Забылася вайна, нямымi сталi словы.

Iсцi пад пана? Зноў гарбаціць спiну?
А можа ўжо досыць плакаць у далонi?
Мы ж беларусы, сыны сваёй краiны!
Наша незалежнасць - серабро на скронях.



05.12.2012                Сяргей Брандт


Рецензии