У прыдуманым царстве

У прыдуманым царстве
З прыдуманых роз
У белай карэце
Знайшоў мяне лес.

Ен доўга блукаў,
Махнуў на пакой.
Пытаўся, казалі:
"Няма тут такой".

Крычаў: "Адгукніся,
Вярніся назад!"
А мары спявалі:
"Уперад! Віват!"

Віват!!! О, як дзіўна,
Ўтульна як мне,
Ў прыдуманым царстве -
Ў дурманячым сне.

Ды толькі што зробіш,
Неўцямлівы лес
Дзівоснасць скалечыў
Шыпамі тых роз.

Ен сеў за вазніцу,
Так хутка погнаў!
Карэту - ў ашчэмкі,
Гнядых разагнаў.

***
Ў прыдуманым царстве
Мяне ўжо няма...
Там у белай карэце
Блукае зіма.

28.09.96 г.


Рецензии
беру словарик =)

Рэссика   26.05.2013 15:11     Заявить о нарушении
Спасибо! Могу пояснить)

Ольга Цимбалист   26.05.2013 15:15   Заявить о нарушении