Як легка

Бы цяжкі камень з плеч зваліўся.
Сам лес, ступіўшы на парог,
Стаў на калені і маліўся,
Каб боль у сэрцы занямог.

Каханне цешыла і біла
Тваей рукою па твары.
Лес запытаў, ці я любіла.
Любіла, мабыць, да пары.

Як легка! Птушкай шызакрылай
Ўзляцець хачу ў вышыню.
Шлях свой прайсці дарогай мілай,
Вятрамі слухаць цішыню.

28.11.95 г.


Рецензии