Шчасце, чакаю цябе

Насцеж ўсе вокны, дзверы адчынены.
Птушкай ляціш, ці ідзеш пекатой?
Цяжкія боты дарогай запылены...
Крылы аслаблены часу вадой...

Вецер гуляе ў нікчэмных пакоях,
Холадам студзіць, цяплом абдае.
Стамлена блукаеш, летаеш ў мроях,
Доля быцця жыць табе не дае.

Часта здараецца так, што ў няволі
Птушку трымаюць, злавіўшы у снах.
Птушка знікае. Жме сэрца да болю.
Тлее, гарыць мар надуманых дах.

Як жа дазнацца, ты ў небе, ці пешы?
Шчасце таму, хто шчасце пазнаў.
Насцеж ўсе вокны. Сюды! Дам я ежы!
Дзверы адчынены! Вецер прагнаў...

22.11.95 г.


Рецензии