Жывыя мы жнi нямi...

***

Жывыя мы жніўнямі,
Ліўнямі сінімі дыхаем мы.
Зоркамі з неба, міглівымі, верым мы, марым мы.
Сонцамі летнімі, чулымі, мілымі крочым мы.
За небасхілам схаванымі мроямі снім.

Шчасцімся ветрыкам і апельсінамі рыжымі з рынка вакзальнага.
Цешымся берагам, белым сняжком прыцярушаным.
І навальніцамі жоўта-мядовага коляру, спелымі, спім.


Рецензии
Шчаслiвы чалавек, якi так чудоуна пiша пра свй край. Вельмi i вельмi прыгожы верш. Шчасця Вам.

Владимир Шиманович 2   29.07.2013 13:04     Заявить о нарушении
Дзякуй, Уладзімір! І Вам таксама шчасця!

Дарья Дорошко   29.07.2013 14:36   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.