Красоты

Блакітнае, чыстае  неба,
І птушак залівісты спеў.
Кавалак духмянага хлеба,
Які толькі ў печы паспеў.

Гучанне радзімае мовы,
Багацце краіны радной:
Палі, і лугі, і азёры,
Спрадвечны дуброваў спакой.

Усё гэта дарыць натхненне,
Жаданне сябе  абнаўляць.
Заўседы я маю імкненне:
Цябе наймацнее кахаць.


Рецензии