Вечаровы супакой

Вечаровыя згадкі нясуць супакой,
Знітаваныя з цішай, зарой залацістай, –
Лагаднее на сэрцы хвілінай такой,
І душа прасвятляецца мараю чыстай.

Вечаровыя згадкі нясуць супакой
Пасля клопатаў дзённых і марнага тлуму.
Да Сусвету бліжэй нам такою парой ,
Калі вечар аб вечным навейвае думу.

Пацямнелі ўжо лозы над самай вадой,
І на травы мурожныя выпалі росы,
А туман над ракою – нібы сырадой.
І ступае Гасподзь – урачысты і босы…

Вечаровыя згадкі нясуць супакой.


Рецензии
Пасля маіх клопатаў дённых і марнага тлуму твой верш прасвятліў маю душу чыстай мараю і зделалася ў мяне зараз лагадней на сэрцы...Дякуй. Галіна, за асалоду тваіх цікавых слоў, якія мне вельмі спадабаліся.
З павагай - Мікалай Анякаў

Николай Болдовский   13.09.2013 19:28     Заявить о нарушении