Цыганка з Чачэрску

Цыганка з Чачэрску.
пас. цыганцы-варажэі
з г. Чачэрску ( 1986г.)

Цыганка з Чачэрску
Мне лёс нагадала,
Пры сьвечцы, люстэрку,
У пакойчыку малым,

Сказала, жанюсь што
І што будуць дзеці...
Ласкава ўсміхнулась
І нейк безнадзейна...

Што імгліла люстэрка,
Што не да спадобы  -
Не ўсё ведаць трэба  -
Бо ўсё  -  будзе добра.

Бо будзе ўсё так,
Толькі так  -  не інакш,
Як радасьць і жах,
На наш, па жыцьці, затаіўшыйся шлях.

Цяпер, вось ужо, сівізна беліць скроні
І смокчуць гады нас, і цягнуць у прорву  -
А я ўсе словы цыганчыны помню  -
Бо ўсё была добра, бо ўсё была добра!

-4.5.13.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →