***

Калідор без пачатку і краю
Свеціць лямпачкі вокам адзіным
Я лічыла, што проста кахаю,
Мерзла ўлетку, гарэла ў зіму,

І размазаўшы фарбы па твары
Я глытала саленыя кроплі
Тыя кветкі, што былі ў пары
Пад спякотным праменнем пасохлі

Я іду і не бачу дарогі
Недзе ў цэрквах спраўляюць малебен
І не чуюць магутныя богі
Як жа ты майму сэрцу патрэбен

Прабачайце занятыя боствы
Чалавека я болей кахаю
Вы памножылі мноства на мноства
І цяпер я як снег растаю.

Мне няма ў чым Вас вінаваціць
І здзейсняя старое паданне
Усе жыцце я хацела патраціць
На галоунае ў свеце каханне


Рецензии