Па святах ходзiш ты ў царкву,
А я малюся на паэтаў.
Не пакарае Бог за гэта,
што я малюся на паэтаў,
Схiляю нiзка галаву
Перад Ахматавай i Блокам,
Ёсць Караткевiч мiж прарокаў.
Яшчэ наперадзе iх святы.
Паэт заўжды за нас распяты.
Каб не забыцца нам пра гэта,
Давай малiцца на паэтаў!
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.