Маёй каханай
Восені рытмы...
Горад вячэрні запаліць агні –
Нараджаюцца рыфмы...
Вершасловы аб каханьні, аб табе,
І пачуцьцях, што згараюць ў барацьбе
З шэраю штодзённасьцю быцьця,
З адчуваньнем немінучага канца...
Але шчасны,
Бо ў мяне ёсьць ты і дзеці –
Іх усьмешкі душу грэюць зноў і зноў,
Прыйдзе час, нястрашна будзе ўмерці –
Цяпер я ведаю,
Што уратуе сьвет любоў.
лістапад 2010 – студзень 2011 Ю. Півуноў
Свидетельство о публикации №113050702467