Настрой

Невялікі ціхі і пяшчотны
Дождж ішоў па горадзе маім,
Клапатліва вымываў ён вокны
І расказваў казкі пра гаі.

Так, люблю я гэты шэры горад,
Неспазнаны, сціплы яго шум.
Разам крочуць шчасце тут і гора,
Я плыву ў моры сваіх дум.

Сум мой прадракае наступленне
Пачуцця святога і вясны,
Носяцца ў паветры захапленні,
Летуценні, казкі, мары, сны...

Мая пяшчота шчырая ўжо скора
Загляне у сэрца любага майго,
З кім я даўно знаходжуся ў раздоры,
Але ўсё ж такі люблю яго.

Любы мой, зірні на гэты горад,
На гучанне недасціпных вод,
Ноччу зноў узыйдуць шчасця зоры -
Разам будзем увесь з табою год!

Дождж усё ідзе і ціха просіць,
Каб яму дарылі чысціню,
Вецер лісьце, як заўседы носіць.
Я аб каханні лісцям напяю.


Рецензии