арэлi

Падымуся на арэлях да зор,
Сэрца ціха адкрые дзверы -
Для душы маёй светлы прастор,
Месяц свеціць у шчылінкі веры.

Ўзлячу на арэлях як птушаня,
Што нядаўна расправіла крылы.
Сёння мне зусім не хапіла дня,
Сення я сабралася ў вырай.

Пацягну за сабой ўсе вятры
На спатканне начное з небам.
Разгайдаюся да вышыні,
Дзе дастаць мяне будзе нельга.

Падымуся на арэлях да зор,
Сэрца ціха адкрые дзверы -
Выш'е ў небе звычайны ўзор -
Ланцужок са звычайнай сферы.


Рецензии