Дзень нараджэння матулi маёй

    Дзень нараджэння матулi маёй.
    Колькi пяшчотных слоў сказана ёй,
    Колькi ўспамiнаў удзячных сяброў!
    У гэтым уся ласка мая i любоў.

    Але, на жаль, не пачуе яна
    Тое, што сказана ёй тут спаўна.
    Шосты гадочак матулi няма.
    Сэрца ад болю гарыць нездарма.

    Колькi б гадоў нi прайшло з той  пары,
    Вечнаю ранаю сэрца гарыць,
    I да сканчэння маiх ужо гадоў
    Вечная там да матулi любоў.



    Словарь

    матуля - мамочка
    пяшчотных - ласковых
    нараджэння - рождения
    успамiнаў - воспоминаний
    сяброў - друзей
    удзячных - благодарных
    але - но
    не пачуе - не услышит
    нездарма - недаром
    сканчэння - окончания
    гадоў - лет


Рецензии
Цёплыя пачуццi да нашых матуль, частыя успамiны пра ix, ужо нажаль пакiнуушых гэты свет, - спрыяюць ix светлым душам... Дзякуй Вам, Людмiла, за верш, я цалкам падтрымлiваю Вашыя думкi...
З павагай,

Галина Харитоненко Анкута   04.06.2017 22:16     Заявить о нарушении
Дзякую, прыемна сустрэць аднадумца. Найлепшыя пажаданнi Вам у творчасцi.

Людмила Брановская   04.06.2017 16:50   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.