Дождж

Люблю дождж. Асабліва летні, цёплы.

Кроплі на сваім шляху да зямлі натыкаюцца на дахі дамоў,
вершаліны дрэў, машыны,
парасоны, зь якімі вечна кудысьці сьпяшаюцца людзі.

Кроплі б’юць па асфальце і
зьбягаюцца ў ручайкі вясёлкавага колеру (верная прыкмета цывілізацыі),
імкнучыся хутчэй змыць бруд з твару зямлі. 

Пад дажджом выпростваецца трава, становіцца ярка-зялёнай,
з празрыстымі пацеркамі на сьцяблінках.

Дрэвы з удзячнасьцю і задавальненьнем
шапочуць чыстаю, мокраю лістотай, нібыта кажучы:
«...нарэшце... нарэшце... дождж... дождж...»

Паветра пасьля дажджу чыстае, прапітанае пахамі зямлі.
Ды й сама Зямля ўяўляецца ня йнакш, як маладой прыгожай жанчынай.


Ю.Півуноў


Рецензии