Искать ангелов

Удалеч цягнікі цягнуцца,
І летае пурга ў паветры.
Збягаюць душы, прэч імкнуцца
Кудысці згінуць у дыхе ветра.

Шукае кожны нешта у свеце,
Бо мары рухаюць людзей.
І я гуляю па планеце,
Блакітнай той планеце ўсей.

Ці недзе здолею набыць
Каробку белых-белых пер'яў?
Ці здолею я зачыніць
Уходзячы ўдалеч дзверы?

Гляджу ў вакенца: снег прысыпаў.
Ды ен ужо вясенні, квёлы.
Насупіў шапку: прэч ад гэтых думак,
Бо я іду ў паход шукаць анёлаў.


Рецензии
Iх не трэба шукаць, яны побач з намi. Всегда.

Вершы   07.06.2014 19:10     Заявить о нарушении
Так та яно так, але ў коле дзён, бывае, трапіш у такое пекла, што не заўсёды адразу можна знайсці выйсце. Вось тады і пачынаеш шукаць іх. Бо толькі так і ніяк інакш можна збегчы ад штодзенных д'яблаў...

Дорошко Владимир   02.08.2014 23:58   Заявить о нарушении