Бе́лая Русь — пачаткова штучная геаграфічная назва, ужываная пераважна ў заходнеэўрапейскім навуковым асяродзьдзі ў дачыненьні да розных рэгіёнаў Усходняй Эўропы. Ад 17 стагодзьдзя гэта найчасьцей назва сучаснага беларускага Падняпроўя ды Падзьвіньня (адпавядала рэгіёну «Русь» у ВКЛ). Пачынаючы з 19 стагодзьдзя — агульнапрынятая назва ўсіх тэрыторыяў, якія тагачасная этнаграфія адносіла да беларускіх, а таксама — у форме Беларусь — нацыянальная саманазва, прынятая ідэолягамі беларускага нацыянальнага руху ў канцы 19 стагодзьдзя.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.