Сучасны запавет на спамiн Т. Шавчэнкi

Як не стане ліхадзея, людзi, дзеля Бога,

Ня уносьце яго у хату, бо згарыць падлога.

А яшчэ каб не стрывожыў продкаў нашых родных,

Нельга пахаваць манкурта ў сховiшчах лагодных.


Лепш спалiць, каб ашуканец не ўваскрос ніколі,

Яго моцы у краіне не чынілі болю.

Дзеля светлых пераменаў ланцугі парвіце

І сваёй крывёю, потам зямлю акрапіце...


Рецензии