Дождж свавольны

Дажджлівае надвор’е,

Кастрычніцкая слота.

Дождж-імжака, дождж-свавольнік

Ахінуў сабою горад,

Лісьце жоўтае каштанаў

На траве пажухлай мокне...

А здаецца – нібы сонца

Раськідала аскалёпкі.
 
 

  Ю. Півуноў 


Рецензии