Русальны тыдзень

Купаліся русалкі

На Русальным тыдні,

Гайдаліся на гнуткіх

Бярозавых галінах.

Шаптаў ім ціха ветрык,

Пры месячка сьвятле:

«Прыгожыя, вясёлыя,

Што аж душа пяе...»

Ім лашчыў вецер грудзі,

Браў за танюткі стан,

А грэшныя іх гульні

Хаваў сівы туман.

А ранкам промні сонца

Усыпалі зямлю – 

І зьнік туман, і зьнікла ўсё –

Ці праўда? Ці падман?
 
 

  Ю. Півуноў 


Рецензии