Планета сноу

Я ведаю, што ёсць мая планета.
На ёй цікава жывуць усе мае сны.
І кожны вечар ёсць у мяне мэта
Вярнуцца ў мір казачнай вясны.

Ёсць там краіна вельмі дрэнных  сноў,
Там мноства крыкаў, болю і сумнення...
Я часам апынаюся тут зноў,
Шукаю выхад, добрае рашэнне.

Там ёсць краіна дзіцячых маіх сноў.
Пануюць там важнейшыя асобы,
Тут дабрыня, мары і любоў,
Усім жыхарам прыходзяць да спадобы.

Я часам заглядаю ў "Успаміны",
Там сць вяселле, ёсць і лёгкі сум.
На ўсё былі даўно свае прычыны,
Цікава слухаць думак сваіх шум.

І гэты свет маленькі і бязмежны
кожную ноч прыходзіць да мяне.
І мару я, што я сустрэнусь хутка
З планетай казак у глыбокім сне.


Рецензии