Памяць

Дзе вёсачка раней стаяла,
дзе пела калiсьцi мама,
дзе сцежка ад цiшыны глохне -
ветрык тут часам прастогне,
ад болю, ад жудкай пустэчы.
Могiлкi тут недалеча
нашчадкау заужды чакаюць.
Гады сляды замятаюць.
Нашчадкi далёка, далёка.
марнеюць палi навокал.
У смутку прырода марнее,
толькi вясной бэз квiтнее.
На рэчцы кладзi з асiны .
Бабры збудавалi плацiны.
Рачулка лугi затапiла
i усё, што калiсь манiла.
Вялiкiя дрэвы абапал.
Дожджык нiбы заплакау,
а памяць змiрыцца не хоча
па вёсцы кроча i кроча.


Рецензии