Абурэнне

Я абураюся, крычу,
усё атрымаць зараз хачу.
Усё, што трэба для жыцця,
ну так, як малае дзiця!
Крык - нiхто яго не чуе.
Як зязюля лёс кукуе.
Варушыся чалавеча
напаткала раз галеча!
Быт жыцця хлешча балюча.
Таксама мароз пякучы.
Дабываць хлеб надта цяжка.
Скораны нягодай Васька.
Нясе у свет сваю тугу.
Зырк у Еуропу, за мяжу.
Ён шукае дзесьцi працы .
Рукi звычны працавацi.
Са сцяны з сынам Мадонна
узiрае так спакойна:
"Не журыся - марна справа -
будзе дзень i будзе страва!"


Рецензии