Шукаю мужыка

Гэты верш таксама прысвячаецца мужыкам, дакладней, тым, хто ад іх застаўся…
Не вымірайце! Вы патрэбны жанчынам! Хай не цвік забіць, гэта мы як-небудзь самі здолеем, але ж  адпачкоўвацца неяк трэба…


Гулялі неяк мы ў парку па вясне…
Ты прызнаваўся ў каханні да мяне,
Цягнуў павольна так мяне у бок кустоў
Прадэманстрыраваць сваю любоў.

“Жыццё я за цябе аддам, маё каханне!
Прымі мае ты адчуванні!
Дастану, хочаш, табе зорачку з нябёс!”
Раптоўна да зубоў ў яго язык прырос,

І ламануў, як лось ён, праз кусты…
“Гэй. Пачакай!!!! Куды збягаеш ты?
Хачу я замуж, і пярсцёнак, і на мора!”
Ды што страслося і якое яшчэ гора?

Ўсё проста. Збег адзін, сам, небарака,
Як толькі ўбачыў побач ён сабаку.
Без шлёўкі быў вялізны бультэр’ер,
Спужаў майго мужчынку гэты звер…

Стаю сабе разгублена, дурэю
Нічогачкі зусім не разумею…
Каханне ж - гэта не ўжык-ўжык…
А хочацца, каб побач быў мужык…

Абараніла б я яго ад гэтай псіны,
ды ламануў як лось, што ледзь штаны не скінуў…
…Шукалі мы яго напар з сабакам гэтым,
І ён спачатку добра йшоў па следу,

А потым – зірк раз-пораз на мяне,
Маўляў – а ты ўпэўнена? Ці не?
Ў адным ўпэўнена я – тут расклад такі:
Пакрыху выміраюць мужыкі!


Рецензии
Добры дзень, паважаная Алеся! Як прыемна прачытаць верш на беларускай мове! Вельм1 спадабалася! Дазвольце крышачку адрэдактыраваць! Не крыудуйце! "Ды што страслося 1 якое яшчэ гора","Шукал1 мы яго напар з сабакам гэтым, 1 ён спачатку добра йшоу па следу". З павагай 1 пажаданнем творчых пошукау, Таццяна. Запрашаю у госц1.

Татьяна Котельникова 3   21.08.2014 21:37     Заявить о нарушении
Дзякуй вялікі, Таццяна! Выправіла :-)

Алеся Стрэмка   14.11.2014 10:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.