Сьнежны дэсант

Сьняжынкі-парашуты

Кружляюць за вакном,

Спаміж самотных дрэваў

Шукаючы спакой.

Паверце, шлях няпросты

Зь нябёсаў на зямлю – 

Стамлёны пух бялёсы

Кладзецца на ральлю.

І стала белым поле,

І лес па-над ракой –

Сувой зімовы, сьнежны

Снуецца над зямлёй.
 
 

  Ю. Півуноў 


Рецензии