Сьнежань. Дождж...

Сьнежаньскі дождж.

Брудна-шэрыя хмары

Борзьдзенька, цугам

Плывуць над зямлёй,

Смутак-туга

Заглядае у хаты,

Кладзецца цяжарам

Няпэўнасьць быцьця

На душы людскія,

Зацюканых часам,

Тых, што ня вераць

Ў прышэсьце Хрыста...

...Сьнежаньскі дождж.

Брудна-шэрыя хмары.

Спакутаваныя душы

Шукаюць спакой...
 
 

  Ю. Півуноў 


Рецензии