Ёсць прыпынак у кожнай мары...
Ёсць ратунак для кожнай сустрэчы,
Нават, часам, калі недарэчы
Закрываем рукамі твары.
Закрываем рукамі душы
І крычым у сваю непазбежнасць,
Каб пачуць вольных мар залежнасць
Ад сардэчнай нялёгкай глушы.
Ад сардэчнага цяжкага смутку
Уцякаем у жывую маркоту,
Каб хварэць на сваю адзіноту
Ды па марах несціся хутка.
Ёсць у кожнага свой прыпынак,
На якім ужо знікае сонца,
Але неба плыве бясконца...
Усё надзвычай ідзе без памылак.
Ёсць у кожнага крок пяцісоты,
Крок апошняй ды соннай думкі,
Да якой мы працягваем рукі,
Каб пазбегнуць жыццёвай суботы.
Свидетельство о публикации №113030301559
Дзякуй за верш!!
Вершы 24.04.2014 17:44 Заявить о нарушении
Аляксандра Фагот 25.04.2014 23:20 Заявить о нарушении
