Ранкам туманным
Сваркі ды звадкі
псуюць нам жыцьцё,
Як надакучыла
гэта усё...
Ранкам туманным
сяду ў цягнік:
Дзе ты,
загадкавы той мацярык?
Станцыя Радасьці,
Шчасьця,
Каханьня –
Бедаў і гора
няма там нізваньня.
Льецца зь нябёсаў там
дзіўны струмень,
Божае ласкі
чароўны прамень.
Хадою павольнай
пайду па расе,
Спынюся
ў нейтральнай якойсь паласе,
Зірну я спаволі назад,
скуль прыйшоў –
Там строгія постаці
ўмерлых дзядоў.
Са скрухай, дакорам
іх вочы глядзяць,
Што ўнукі
ня ўмеюць жыцьцё шанаваць...
...Сваркі ды звадкі
псуюць нам жыцьцё,
Як надакучыла
гэта усё.
Ранкам туманным
сяду ў цягнік:
Дзе ты,
загадкавы той мацярык?
Станцыя Радасьці,
Шчасьця,
Каханьня –
Бедаў і гора
няма там нізваньня...
Ю.Півуноў
Свидетельство о публикации №113022702940