Твой шлях да Бога

* * * 
 
Ён доўгі

              і цяжкі –

Той шлях,

                твой шлях да Бога.

Душа спустошаная

Просіць паратунку.

«Ўсявышні, памажы!» –

Ляціць малітва

                ў вечнасьць,

Ды вельмі моцныя яшчэ

Цянёты д’ябла.

Як цяжка разарваць

Грахоў ланцуг заганны,

Як цяжка

Над будзённасьцю

                ўзьляцець,

Спазнаць пяшчоту

                Боскую,

І пакаяньне,

І дараваньне,

Калі яшчэ ня позна

                дараваць...


Ю.Півуноў
 
 

 


Рецензии
Уважаемый Юрась, зная русский, украинский и разговорный польский -
удалось прочесть Ваши стихи, но все-равно поняла не все слова.
Хорошо было бы внизу оригинала написать еще и перевод, т.к. все, сюда "входящие" в основном пишут и читают на русском...
С уважением - Л.Г.

Лариса Геращенко   26.02.2013 12:27     Заявить о нарушении
Дзякую,Ларыса, за прачытаньне маіх вершаваных радкоў. Над Вашай прапановай падумаю. Мажліва, і скарыстаюся парадай. З павагай, Юрась.

Юрась Пивунов   26.02.2013 16:57   Заявить о нарушении