Жыцьцё маё...

* * *

Жыцьцё маё –

Бы лёт сьняжынкі...

І круціць вецер,

Рве ў шматкі

Кавалак ільняной кашулі,

Ў якой нібыта

Нарадзіўся я...

І шчасьце заблукала маё недзе:

Ў якіх краёх?

Якімі сьцежкамі ідзе?

Пакуль я плёхаюся

Ў гэтым «акіяне» – 

Штодня надзеі меншае

І волі не стае...

А можа,

Дужа шмат прашу я ў Бога?


Ю.Півуноў


Рецензии