Санет Туман халодны абдымау за шчокi

Туман халодны абдымау за шчокi.
Прыемны ранак, хоць няма цяпла.
...Дарога у школу праз алешнiк iшла -
я не хацеу спазняцца на урокi.

Усе роуна тут на момант я спынюся,
каб ранiшнюю слухаць цiшыню.
I так, як заварожаны, стаю,
i праз туман увысь нябес углядаюсь.

Але пара! Ужо звiнiць званок!
Прымушаны я свой прыбавiць крок.
Спяшаюся - галiнка услед кiвае...

А я бягу, напоунены спакоем:
мяне за руку вечны Бог трымае!
Увесь свой шлях яму я уручаю!


Рецензии