Развiтанне з птушкамi

Імгненнем сонечнае лета праляцела.
І восень нетаропка ўжо крадзецца па двары.
А ў небе жураўліны клін растайна і нясмела
Курлыча “развітальнае” зямлі.

І што ў тых зыках - лёгка здагадацца.
Яны пяром на сэрца ападаюць з вышыні...
Апошні круг над жоўтай сенажаццю –
І знікне шнур птушынае сям’і.

Уздагон ляціць мой сумна-невымоўны
Адказ на ледзьве чутнае “курлы”:
Ляціце з Богам! Нас не забывайце.
У краіне дальняй вам – цяплейшае зімы.
                2008


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →