Белы птах

Белы птах робіць плаўныя ўзмахі
І губляе свой пух на зямлю.
Пух лажыцца на дрэвы, на дахі,
Гэты пух у далоні лаўлю.

Узлятаю, як птах, у аблокі,
Быццам першыя крокі раблю.
Сквапна п’ю далягляд сінявокі,
Вусны шэпчуць міжволі: “Люблю!”

Хай жа згiнуць i войны, i жахi,
Дай спакою нам, Божа, малю…
Белы птах робiць плаўныя ўзмахi
І губляе свой пух на зямлю.


Рецензии