Мова
«Мова мёртвая твая,
Бо толькi недзе ў кнiгах
i сустрэнеш».
А я сцвярджаю,
што яна жыва,
Як сэрца б’ецца,
i таго ня зменiш!
I хай яна
прывабнее ўсяго
У вершах
ад купалаўскага слова,
То будзе так,
бо ў гэтым ёсць выснова,
Што талентамi
скарбнiца паўна!
Ад Вязынкi
да гродзеньскiх крынiц,
Ад ciвага Прыдвiння
да Палесся
Званчэй гучыць
разбуджаных званiц
Маёй краiны мова
нiбы песня.
I ў вобразах чароўных
песняра,
Што спадчынай купалаўскай
завецца,
Адчынеш душу
шчырага сябра,
Дзе слова,
як крынiца дзiўна льецца.
Хай кажуць:
мова нiбыты мяртва,
Змарнела,
ледзь за часам не паспееш.
А я сцвярджаю,
што яна жыва,
Як сэрца б’ецца,
i таго ня зменiш!
2012 р.
Свидетельство о публикации №113020410812