люты

я нарадзіўся ў лютым —
адзiн с трох месяцаў, калi неба
сыпле
замарожаную атруту,
якую ўсе клiчуць снегам
i нават чакаюць яе прыхода,
месяц, калi прырода
аддае перавагу застацца ў коме
да лета.
здаецца, што канец свету
быу самы што нi на ёсць сапраудны:
мяне атачаюць кабеты
з похвамi замест твараў.
калiсьцi я марыў
пра светлую будучыню
i бачыў яе прыгожай дзяўучынай
з вялiкiмi, сляпымi, заплюшчанымi вачыма,
якiмi яна глядзела скрозь неба,
на гэтай глебе
пабудаваў я свае палацы,
вядома, я не маю рацыi,
бо я... я звар'яцелы,
я жыву у чужым целе,
у целе маёй параноi.
я прышпiльваю пагоны
на аголеныя плечы,
аголены ўвесь з ног да душы, з ранку да вечара
швэндаюся па бульварах

сярод кабет з похвамi замест твараў.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →