Дачка
У жыццё прыйшла так нечакана.
І сэрца боль тваё кране,
Яна сказала без падману.
Яна – дачка твая, а ты?
Ня можаш ёй сказаць два словы.
Прайшлі юнацкія гады,
Забыў каханне, сэрцаў змовы.
І вось яна побач з табой:
Не дзьвухгодовая дзяўчына.
Жыццю ня можаш крыкнуць: ”Стой!”
Яна – дарослая, жанчына.
Яна ўсміхаецца табе.
І кажа:”Тата!”- нечакана.
Ты прытулі хутчэй яе.
“Усё так, дачушка, без падману".
Свидетельство о публикации №113013008157