Я заусёды хацела быць моцнай

Я заўсёды хацела быць моцнай,
Але побач з табой не магу.
Мне бацькі гаварылі, што хлопцам
Нарадзіцца было на раду.
Ды за стрыманасць і за імкненні,
За характар і думкі мае
Мне казалі, што я на калені
Не ўпаду і не дамся бядзе.
Толькі побач з табой я малою,
Сарамяжнай дзяўчынкай стаю.
Няма большага шчасця, спакою.
Я кахаю цябе і люблю.
Я кахаю мужчыну ўсім сэрцам,
Я люблю чалавека душой,
І жанчына ва мне імкнецца
Быць каханаю толькі табой.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →