Думкi майго сэрца

Думкі майго сэрца,
Мары маёй душы-
Усё да цябе імкнецца
У гэтай пустэчы, цішы.
Мроіцца: побач са мною,
Моцна  абдымеш мяне
І для майго спакою
Рука твая сэрца кране.
Я прытулюся пяшчотна,
Ты назавеш сваёй
Сёння мне тут маркотна,
Заўтра ўцяком з табой.
Хваляю ў нябёсах,
Воблакам па рацэ,
Мы – аб’яднаныя лёсам,
Двоя ў адной руцэ.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →