Не хочу выпадковасцi звычайнай

Не хочу выпадковасці звычайнай,
Прабач, але табе не сябра я.
Не буду забіваць жыццёвы час свой марна.
Ты гэта зразумееш апасля.
Ты не крыўдуй і не ўпрыгожвай праклёнам
Сваіх пунсовых вуснаў, зразумей,
Што я б хацела быць з табою сёння,
Але спакусай гэтай быў мне Змей.
Я не цураюся жаданняў аніколі,
Але мне выпадковасць не сястра.
Вайну я распачала з новым болем,
Іду па гэтай сцежцы не здарма.
Загіну? Пераможцам буду?
Не ведаю, не трэба ведаць мне!
Але я адчуваю, што ўсюды
Каханне сэрца зноў маё кране.


Рецензии