Я і таямніца ночы,
Як дзве сястры мы родныя з табой.
Мы так падобны. Нават нашы вочы
Гавораць пра пякучы сэрца боль.
Застанься зорка, зорка-таямніца,
Застанься ў маім жыцці навек,
Мая святая, чыстая вадзіца,
Мая палова з назвай Чалавек.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.