Вы бачылi усмешку беларуса

Вы бачылі ўсмешку беларуса,
Блакіт яго вачэй і валасы льняныя?
Я не дарэмна гэтым ганаруся,
Бо ведаю былі часы благія.
Былі часы, калі згінаў ён спіну,
Калі і мову, мовай не лічылі,
Калі ня мог сказаць ён сыну –
З табою побач усё жыццё мы былі.
Здаралася такое, што крывінка
Паўстаць магла на бацьку з кулаком.
Было і іншае: адзіная галінка
У дзесяць год звалася “мужыком”.
Былі часы крывавых войн жахлівых,
Дзе беларуса знішчыць усе жадалі,
Але ж ён выжыў: родам быў з руплівых,
Нябёсы ж каршуноў яго каралі.
Вось надыйшоў той дзень, калі шчаслівым
Сябе пачаў лічыць і беларус.
І нават выбух на ЧАЭС жахлівы
Яго зламаць ня змог. Я ганаруся,
Я ганаруся тым, што з Беларусі
І што ўсмешка – гэта дар мінулых год.
Няхай заўжды курлычуць у небе гусі,
А з імі ўсмехаецца нарад.


Рецензии