Ты - хваля майго жыцця

Ты - хваля майго жыцця,
Ты - дождж майго сэрца старога,
Сляпая мая душа
І  частка цела храмога.
Ты - хвоя забытых дзён,
Ты - птушка майго юнацтва.
І сёння ты - мой праклён,
А за тра маё багацце.
Ты -вочы маіх вачэй,
Атрута. Вада жывая,
Ты - цемра мільёнаў  начэй
І  раніца Пасхі святая.
Ты - ад, ты - жыццё маё,
Мой рай i маё паўстанне.
Напэўна, сказа я ўсё?!
Ды не! Ты - маё каханне!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →