Гусак

Раскажу вам, калі можна:
Жыў ля нас Гусак-вяльможа,
За вароты не выходзіў,
Люд суседскі абыходзіў.
На сялянскія ўзмежжы
Прыляцеў калісь з замежжа,
На людзей усё бокам-бокам
Пазіраў зускоса вокам.
Без імпэту і запаркі
Вёў Гусак наш гаспадарку:
Дзве драбнюсенькія градкі
І дзве курачкі-цыбаткі.
Гусаку жыццё няміла:
Яго кінула Гусыня,
За мяжой хвастом крутнула –
На радзіме ж падманула.
Людзям наш Гусак не верыць,
Адной меркай усіх мерыць,
Час у роспачы марнуе
Ды ўсё курачак пільнуе,
Каб не выйшла за вароты
На чужыя агароды,
Каб суседскія кабеты
Да яго не мелі мэту.

Вось аднойчы да суседкі
Ў госці збегліся кабеткі.
Дзень паўнюткі гагаталі,
Танцы модныя скакалі.
І пайшла ў іх размова
З Гусаком пайсці ў змовы.
Цёткі крыламі лапочуць,
К Гусаку ісці не хочуць.
Ды адна ўсё ж не стрымала,
Пер’е крыламі прыбрала,
У кішэнь паклала штосьці,
К Гусаку пайшла ў госці.
У настроі, ледзь падпітым,
Моўчкі стала ля каліткі
І чакае: хутка як
Выйдзе да яе Гусак.
Справа йшла ўжо да вячэры –
Адчыніў Гусак ёй дзверы,
На нявесту кінуў вокам
І адказ ёй даў здалёку:
- Раскажы, з якою мэтай
Ты прыпёрлася, кабета?
Не старайся, хоць ты трэсні,
Не вазьму цябе ў нявесты.
Хочаш улезці ў маю хату,
А самой гадкоў багата.
Не вазьму цябе такую,
Мне патрэбна маладую.
На нявесту вокам кінуў
І схаваўся за дзвярыма,
А спужаная кабетка
Паплялася да суседкі.

І няма ў казкі гэтай
“Хэпіэндскага” сюжэта.
Наш Гусак бездапаможны,
Як заўжды, на раздарожжы.


Рецензии