Смецце у сарцироуку

Суседкі, Ганна і Марыля,
Газету свежую раскрылі,
А там артыкул з назвай звонкай:
“Пускаем смецце ў сарціроўку!”

Занепакоілася Ганна:
- Што за сюрпрыз неспадзяваны?
Дык што ж, цяпер па поўгадзіны
Высоўваць смецце ўсё з карзіны?

Марыя ў роспачы застыла:
- Ітак жыццё было наміла,
А тут ізноўку незадача,
Хоць ты мяшкі вязі на дачу.
Але ж і тут не будзе выйсця,
Бо ў шкодзе справа – не ў карысці.
Аднойчы ў лес пайшлі з Міколам,
Бутэлек, шклянак там наўкола.
Каля сябе ледзь кінеш вокам,
У смецці ўсё навідавоку.

- Твая, суседка, праўда. Згодна.
Кідаюць смецце дзе заўгодна:
У лесе, у рэчках, ля дарогі
(як іх яшчэ трываюць ногі).

І так за каваю суседкі
Абмеркавалі ўсю газетку.
На развітанне абняліся
І па кватэрах разышліся.
А там, на кукішкі прысеўшы,
Бліжэй карзіну разглядзеўшы
(хоць час, канечне, і ідзе)
Складалі смецце па чарзе:
Адзін пакет – пад шкляны посуд,
Другі – з-пад харчу, для кампосту,
Пакунак трэці – для паперы,
Чацвёрты – шчэ з якой “халерай”.

Кіпела хатняя работа,
І сарціроўка йшла з ахвотай.
Суседкі ўсё прыбралі ў хаце,
Каб зберагчы прыроду-маці.


Рецензии