Автюковская мерка
Яго, ўсе так называюць,
жыцце яго, як трынь-трава,
як п’е, вяскоўцы добра знаюць.
Пятух яго таксама знаў,
смак брагі той і асалоду,
не раз ен брагу смакаваў,
І кукарэкнуў падаў з плоту.
Аднойчы дзюбнулі ўдваіх
На ложак Каласок зваліўся
Ну а ад брагі, чараў злых
Пятух пад плотам заваліўся.
Калінка скубла пятуха,
Ляцела ў хаце пух і пер’е.
Знай будзе смачная уха
Гарластага згубіла зелле
Праз некаторы час аўцюк
Са спальні выйшаў у сталоўку
А там абшчыпаны пятух
Разглядваў сваю абноўку
Здалося каласку гарачка
На глебе алкагольных сіл
Не белы конь-пятух кудахча
І закрычаў з усіх ен сіл
Дапамажыце добры людзі
Калінка ты мяне даруй
Твой каласок знаць меру будзе
Даць шанс мне, божа, паспрабуй!
І з тых часоў, як зноў радзіўся
Не стаў гарэлку меньш любіць,
Як піў у бога ен прасіўся
Каб навучыў у меру піць.
Каласок Ў Аўцюках, мужык.
Калінка, яго жонка.
Свидетельство о публикации №113012505838